БЕЛ Ł РУС

ЕС зняў эмбарга на пастаўкі зброі сірыйскай апазіцыі

28.05.2013 / 10:59

Nashaniva.com

Еўрасаюз бярэ курс на ўскоснае ўмяшальніцтва ў Сірыі.

Пра зняццё эмбарга паведаміў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хейг. Аднак рэальна пастаўкі зброі пачнуцца не раней за 1 жніўня, у выпадку калі дыпламаты ЕС пацвердзяць такое рашэнне.

Акрамя пастаўкі зброі, астатнія эканамічныя і фінансавыя санкцыі застаюцца ў дзеянні. Іх працягнулі яшчэ на год.

Францыя і Вялікабрытанія актыўна настойвалі на поўнай адмене эмбарга і пастаўках узбраенняў апазіцыі, якая ваюе з рэжымам Башара Асада. Большасць іншых краін, якія ўваходзяць у ЕС, выступалі супраць адмены. Праціўнікі адмены эмбарга асцерагаюцца, што зброя можа апынуцца ў руках радыкальных ісламістаў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула