БЕЛ Ł РУС

У 23 гады памерла актывістка руху дапамогі палітвязням Эльміра (Дамініка) Левандоўская: рак

28.05.2013 / 12:52

Nashaniva.com

Многія з тых, хто браў удзел у маўклівых акцыях пратэсту 2011 года, ведалі яе як Дамініку. Яна была адной з тых, хто штодня быў ​​каля турмы на Акрэсціна або жодзінскай турме, пакуль там адбывалі арышт палітычныя.

Група маладых людзей тады арганізавала забеспячэнне перадачамі асуджаных удзельнікаў акцый. Яна была там кожны дзень, з раніцы і да вечара.

Яе сапраўднае імя было Эльміра — Эльміра Левандоўская.

26 мая Эльміра памерла ад раку. Ёй было 23 гады.

Сябры абяцаюць працягваць яе справу.

Глядзіце таксама:
Дамініка ў рэпартажы пра людзей, якія дапамагаюць рэпрэсаваным:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула