БЕЛ Ł РУС

Беларусь адкрые пасольства ў Эфіопіі

28.05.2013 / 17:14

Беларусь сёлета адкрые пасольства ў Эфіопіі. Адпаведная пастанова Савета міністраў Беларусі ад 22 мая № 403 апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Міністэрству фінансаў даручана ажыццяўляць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне пасольства ў Эфіопіі ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў за мяжой.

28 мая Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія Гырму Вольдэ-Гіоргіса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём устанаўлення міру і дэмакратыі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы пацвердзіў імкненне Беларусі да далейшага развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва з Эфіопіяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула