БЕЛ Ł РУС

Разбойны напад на машыну ў Бярэзінскім раёне: кіроўца паранены

29.05.2013 / 10:11

У Бярэзінскім раёне (Мінская вобласць) злачынца напаў са зброяй на кіроўцу машыны.

Прыкладна а 15 гадзіне ў Бярэзінскі РАУС звярнуўся 37-гадовы мінчанін — кіроўца «Субару». Ён распавёў, што падвозіў чалавека, які ў 14.50 паблізу вёскі Прыборкі пагражаючы двума прадметамі, падобнымі на пісталеты, спрабаваў захапіць машыну.

Атрымаўшы адмову, злачынца некалькі раз стрэліў, чым нанёс кіроўцу раненні рукі і нагі, пасля чаго збег у лес.

Падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы. Ім апынуўся раней судзімы за хуліганства 51-гадовы жыхар Бялынічаў, індывідуальны прадпрымальнік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула