БЕЛ Ł РУС

Міністра эканомікі Літвы звольнілі за палёт у Казахстан на прыватным самалёце

29.05.2013 / 11:20

Бірута Весайце

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце падпісала дэкрэт аб вызваленні сацыял-дэмакрата Біруту Весайце ад пасады міністра эканомікі. Дэкрэт уступае ў сілу 3 чэрвеня.

Міністр эканомікі Бірута Весайце з двума дарадцамі на мінулым тыдні лётала на бізнес-форум у сталіцу Казахстана Астану на замоўленым кампаніяй Arvi васьмімясцовым самалёце бізнес-класа. Кошт палёту туды і назад для ўсіх траіх склаў 8100 літаў (2 340 еўра) або 2700 літаў (780 еўра) за аднаго чалавека. Аднак, па дадзеных спецыялістаў грамадзянскай авіяцыі, чартарны палёт самалётам бізнес-класа ў Астану і назад можа каштаваць каля 100 тысяч літаў, палёт аднаго чалавека можа каштаваць каля 13 тысяч літаў (3 761 еўра).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула