БЕЛ Ł РУС

Бубка вырашыў балатавацца ў прэзідэнты МАК

29.05.2013 / 13:30

Nashaniva.com

Старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны, шматразовы чэмпіён свету па скачках з шастом Сяргей Бубка абвясціў, што вырашыў балатавацца на пасаду прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Ён абвясціў пра гэта падчас міжнароднага спартыўнага форуму SportAccord у Санкт-Пецярбургу, бо менавіта ў гэтым горадзе у 1983 г. пачаў міжнародную спартыўную кар’еру, паведамляе Радыё Свабода

Сяргей Бубка ўзначальвае НАК Украіны з 2005 года і яшчэ з 1999-га з'яўляецца членам МАК. Цяпер ён член Выканаўчага камітэта МАК.

Бубка, алімпійскі чэмпіён па скачках з шастом, усталяваў 35 сусветных рэкордаў і 10 разоў выйграваў чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы.

Выбары прэзідэнта МАК адбудуцца 10 верасня ў Буэнас-Айрэсе. Ад 2001 г. МАК узначальвае бельгіец Жак Раге.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула