БЕЛ Ł РУС

Незалежных журналістаў выклікаюць у пракуратуру

29.05.2013 / 16:2

Алесь Сіліч і Вольга Чайчыц.

Сябры ГА «БАЖ» Вольга Чайчыц і Алесь Сіліч абавязаныя з’явіцца ў смалявіцкую раённую пракуратуру ў чацвер, 30 мая, паведамляе сайт baj.by.

Паводле позвы, незалежных журналістаў выклікаюць, каб узяць з іх тлумачэнні.

Самі Вольга Чайчыц і Алесь Сіліч звязваюць выклік у пракуратуру з іх прысутнасцю на грамадскім абмеркаванні праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку пад Смалявічамі, што праходзіла ў красавіку.

Тады прысутны на абмеркаванні супрацоўнік міліцыі перапісаў пашпартныя дадзеныя журналістаў і паабяцаў «разабрацца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула