БЕЛ Ł РУС

Шэсць супрацоўнікаў МММ арыштавалі ў Індыі

30.05.2013 / 9:51

Шэсць супрацоўнікаў індыйскага філіяла фінансавай піраміды Сяргея Маўродзі "МММ" арыштаваныя ў штаце Асам за збор грошай з мясцовых жыхароў пад выглядам дабрачыннасці. Сярод затрыманых — трое расіянаў, астатнія — жыхары Мумбаі.

Акрамя Асама, арганізацыя дзейнічае на тэрыторыі Махараштра, Гуджарата і Пенджаба.

Па дадзеных мясцовай паліцыі, мінімальны патрабаваны ўклад складаў 5 тысяч рупій (больш за 90 даляраў).

Індыйскі філіял пазіцыянаваўся як частка Mavrodi Mondial Moneybox — кампаніі, створанай Маўродзі адначасова з фінансавай пірамідай МММ-2011.

Фінансіст-авантурыст, таксама стварыў МММ-2012, праходзіць па крымінальнай справе аб махлярстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула