БЕЛ Ł РУС

Намесніка начальніка кіеўскай міліцыі звольнілі за бойку на мітынгу

30.05.2013 / 14:10

Nashaniva.com

Пасля падзей 18 мая ў Кіеве звольнены Аляксандр Паслён — кіраўнік міліцыі грамадскай бяспекі ў Кіеве,
паведамляе unn.com.ua.

Ва ўкраінскай міліцыі адзначылі: «Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення МУС у горадзе Кіеве — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Паслён, які забяспечваў расстаноўку пазіцый і каардынаваў дзеянні нарадаў міліцыі падчас масавых грамадскіх мерапрыемстваў 18 мая ў Кіеве, вызвалены ад пасады».

Акрамя таго, па выніках службовай праверкі 15 супрацоўнікаў міліцыі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці за бяздзейнасць падчас падзеяў 18 мая ў Кіеве.

18 мая адбыўся мітынг апазіцыі «Уставай, Украіна!», што суправаджалася бойкамі, былі таксама збітыя журналісты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула