БЕЛ Ł РУС

Эксперыментальны тэрмінал для аплаты праезду праз СМС паставілі ў метро

31.05.2013 / 13:59

Праект рэалізуецца сумесна з кампаніяй «Бест» (аператар Life). Тэрмінал з’явіўся на адным з турнікетаў станцыі «Акадэмія навук» (уваход з боку кінатэатра «Кастрычнік») і працуе ў эксперыментальным рэжыме.

«Пакуль паслуга недаступная для шырокага кола карыстальнікаў, чакаецца, што доследная эксплуатацыя будзе доўжыцца месяц. У выпадку поспеху такія прылады з’явяцца на ўсіх станцыях — па адной у вестыбюлі. Аплаціць праезд можна будзе, адправіўшы СМС аператару і атрымаўшы паведамленне ў адказ з кодам, які неабходна прыкласці да тэрмінала», — паведаміў намеснік начальніка службы руху КУП «Мінскі метрапалітэн» Ігар Дадалка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула