БЕЛ Ł РУС

Лабавое сутыкненне ля Гродна забрала дваіх чалавек. Каля ўласнай хаты

31.05.2013 / 22:10

Лабавое сутыкненне аўтамабіляў «Таёта Лэнд-Крузэр» і «Пежо-406» прывяло да гібелі дваіх чалавек у Гродзенскім раёне.

ДТЗ адбылося ў пятніцу вечарам у вёсцы Каробчыцы. Аўтамабіль «Таёта» рухаўся з боку пункта пропуску «Брузгі», «Пежо» — з боку Гродна.

У выніку сутыкнення кіроўца «Таёты» атрымала лёгкія цялесныя пашкоджанні, а кіроўца «Пежо» і яго пасажырка — муж і жонка 62 і 60 гадоў — загінулі.
Яны не даехалі да сваёй хаты літаральна 300 м.

Прычыны ДТЗ высвятляюцца. На месцы трагедыі працуе следчая група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула