БЕЛ Ł РУС

Белстат: летась да смяротнага пакарання не прыгаварылі ніводнага беларуса

1.06.2013 / 13:33

ЯМ

Белстат апублікаваў колькасць асуджаных па тых ці іншых злачынствах за апошнія гады.

Насупраць дадзеных аб колькасці асуджаных да смяротнага пакарання за 2012 год стаіць прочырк. Гэта азначае, што ў краіне такая «з’ява адсутнічае».

Для параўнання, у 2011 на смерць былі асуджаныя трое беларусаў (двое з іх — Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў, прысуд у дачыненні якіх быў прыведзены да выканання летась), у 2008–2010 — па двое штогод.

Што да пажыццёвага зняволення, то да яго летась, як і пазалетась, асудзілі чатырох злачынцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула