БЕЛ Ł РУС

На нядзелю абяцаюць моцныя залевы, перададзены аранжавы ўзровень небяспекі

1.06.2013 / 13:28

Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных метэаралагічных з'явах і ўводзяць аранжавы ўзровень небяспекі на 2 чэрвеня.

На большай частцы Беларусі пройдуць дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах чакаецца град. Вецер усходні ўмераны. Пры навальніцах шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/c.

Тэмпература паветра складзе ноччу 11-17 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 23-28 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах - 19-22 градусы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула