БЕЛ Ł РУС

Гандбол. Рутэнка вывеў «Барселону» ў фінал Лігі чэмпіёнаў

1.06.2013 / 20:13

Атакуе Сяргей Рутэнка.

Іспанская «Барселона» перамагла ў паўфінале мужчынскай Лігі чэмпіёнаў польскі «Віве». Беларус Сяргей Рутэнка стаў самым выніковым гульцом сустрэчы, закінуўшы 8 мячоў.

Каталонцы выйшлі ў фінал галоўнага кубкавага турніру ў 10-ы раз. Там яны сустрэнуцца з пераможцам нямецкай пары «Гамбург» — «Кіль».

«Віве» (Польшча) — «Барселона» (Іспанія) — 23:28 (10:13)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула