БЕЛ Ł РУС

На Прыпяці патануў намеснік начальніка лунінецкай міліцыі

3.06.2013 / 09:22

Падпалкоўнік Анатоль Шостак, намеснік кіраўніка лунінецкай міліцыі па кадрах, патануў падчас рыбалкі.

Раніцай 1 чэрвеня на Прыпяці адбыўся няшчасны выпадак: перакулілася лодка, у якой знаходзіліся тры чалавекі. Двое мужчын паспелі выплыць, адзін, нягледзячы на добрую фізічную падрыхтоўку, — не. Патанулым апынуўся намеснік начальніка Лунінецкага РАУС Анатоль Шостак. Цела знесла цячэннем, пошукі працягваюцца другія суткі.

Анатоль Шостак прыехаў з сябрамі на рыбалку. Як кажуць відавочцы, лодку перакуліла ветрам.

На пошукі цела адразу ж выехалі ратавальнікі Лунінецкага РАНС, спецыяльнае падраздзяленне вадалазаў з Пінска, калегі, у тым ліку з Брэсцкага УУС. На вечар 2 чэрвеня пошукі не прынеслі вынікаў.

Анатоль Шостак працаваў намеснікам начальніка Лунінецкага РАУС па кадравых пытаннях. У яго засталіся жонка і сын-школьнік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула