БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Лаоса наведае Беларусь

3.06.2013 / 11:20

Nashaniva.com

Прэзідэнт Лаоса [ад 2006 г. краінай кіруе Цюмалі Сайнясон — НН] ў хуткім часе плануе наведаць Беларусь.
Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Уладзімір Макей 3 чэрвеня паводле вынікаў сустрэчы ў Мінску з намеснікам прэм’ер-міністра — міністрам замежных спраў Лаоса Тхалунгам Сісулітам.

«Мы абмеркавалі візіт прэзідэнта Лаоса ў Беларусь, які адбудзецца праз кароткі тэрмін, абмеркавалі яго праграму. Упэўнены, што гэты візіт закладзе аснову для таго, каб надаць новую дынаміку нашаму супрацоўніцтву», — сказаў Макей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула