БЕЛ Ł РУС

Мінчук загінуў, урэзаўшыся ў аўтамабіль дарожнікаў

3.06.2013 / 11:30

Паводле БелаПАН

За пятніцу і выхадныя дні на дарогах Беларусі зарэгістравана 740 ДТЗ з матэрыяльным уронам. У 36 ДТЗ пяць чалавек загінулі і 41 атрымаў раненні.

31 мая на 431-м км аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа РФ у Барысаўскім раёне ў 15.00 55-гадовы мінчук на «Хундаі-Тусоне» ўрэзаўся ў аўтамабіль «МАЗ», што стаяў у правай паласе руху на рамантаваным участку.

Кіроўца «Хундая» ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула