БЕЛ Ł РУС

Усевалад Сцебурака выдаў новую кнігу — «Бег па самаадчуванні»

3.06.2013 / 18:46

Nashaniva.com

Выдаў нарэшце другую кніжку, піша паэт на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Кніга складаецца з 4-х раздзелаў, гэта вершы апошніх гадоў, выбранае з мінулых, ды невялічкія зацемкі па большае частцы іранічнага зместу.

Кніга выйшла 39-ай у серыі «Кнігарня пісьменніка» ў выдавецтве «Галіяфы».

Усевалад Сцебурака — паэт, празаік. Нарадзіўся ў 1981 у Жлобіне. Вучыўся ў БДПУ, скончыў аспірантуру ў БДТУ. Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Лепшы дэбют» (2004). Аўтар кнігі вершаў і прозы «Крушня» (2007).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула