БЕЛ Ł РУС

У таварным цягніку з Беларусі ў Латвіі знайшлі 1,9 млн цыгарэт

4.06.2013 / 14:19

Паводле звестак прэс-цэнтра Службы дзярдаходаў Латвіі, 1 чэрвеня на чыгуначнай станцыі Індра была спынена спроба правозу кантрабанды.

1,9 млн цыгарэт з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь былі знойдзеныя падчас агляду таварнага цягніка. Кантрабандысты схавалі груз пад вуглём, а таксама ў пустым грузавым вагоне.

Мытнікі канфіскавалі 390 тыс цыгарэт Fest, 220 тыс. цыгарэт NZ, 50 тыс. цыгарэт «Прэм’ер». У пустым вагоне таксама мытнікамі выяўлена 1 240 000 цыгарэт «Прэм’ер».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула