БЕЛ Ł РУС

Бакіеў: Я грамадзянін Беларусі з 2010 года

4.06.2013 / 16:0

Курманбек Бакіеў, архіўнае фота.

Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану, выдачы якога дамагаюцца цяперашнія кіргіскія ўлады, пасьля доўгага маўчаньня даў інтэрвію Інтэрфаксу.

Курманбек Бакіеў выказаў крытыку на адрас дзейных уладаў Кіргізстану з нагоды сацыяльнага канфлікту, які ўзьнік апошнім часам вакол радовішча «Кумтор».

Паводле Бакіева, улады «дзейнічаюць у няправільным кірунку».

Бакіеў таксама заявіў, што канчаткова сышоў з палітыкі, не зьбіраецца вяртацца на радзіму і лічыць марнымі спробы дамагчыся ад беларускіх уладаў яго экстрадыцыі. Бакіеў зазначыў, што ён грамадзянін Беларусі з 2010 году і згодна з заканадаўствам экстрадыцыі не падлягае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула