БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра забудоўшчыкаў: Няхай трасуць свае матрацы, нясуць грошы і выконваюць абавязацельствы перад людзьмі

4.06.2013 / 22:17

У будаўнічай сферы Беларусі да гэтага часу не ўдалося выкараніць цэлы шэраг негатыўных момантаў, як у частцы праектавання, так і дзейнасці пасрэднікаў.
Пра гэта 4 чэрвеня на нарадзе па пытаннях жыллёвага будаўніцтва заявіў Аляксандр Лукашэнка.
«Як быццам у нас няма якіх-небудзь „левых“ фірмаў па 3–4 чалавекі, якія прыходзяць, атрымліваюць зямельныя ўчасткі, бяруць у банках крэдыты, а потым ідуць у дзяржаўныя будаўнічыя арганізацыі, якія становяцца ў іх падрадчыкамі.
Прытым трэсты будуюць за капейкі пры рэнтабельнасці, блізкай да нуля. А прадаўшы жыллё па $ 1,5–2 тыс. за квадратны метр, гэтыя пасярэднікі кладуць добрую розніцу сабе ў кішэню», — адзначыў Лукашэнка.
«Усе павінны разумець, што калі ты ўзяў у чалавека грошы на будаўніцтва і падмануў — у турму.
Няхай трасуць свае матрацы, нясуць грошы і выконваюць абавязацельствы перад людзьмі, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Да канца гэтага года ўсе гэтыя пытанні ў вас павінны быць прыведзены ў адпаведнасць. Гэтыя ўсе дамы павінны быць здадзены».

Падводзячы вынік нарады, Лукашэнка адзначыў, што на гэтым размова аб удасканаленні сферы жыллёвага будаўніцтва не завершана. «Ужо ў больш вузкім складзе, Міхаіл Уладзіміравіч (Мясніковіч),

вы павінны будзеце мне паведаміць аб усёй гэтай сістэме, якую вы стварылі ў жыллёвым будаўніцтве, каб яна была выразна выкрышталізавана і зразумелая людзям»,
— даручыў ён.

«Мы сістэматызуючы ўсе недахопы і скаргі людзей у сферы будаўніцтва. Усе гэтыя недахопы мы прапішам, і вы на гэта павінны адказаць. І гэта будзе ў гэтым годзе. У вас ёсць лета — працуйце над ліквідацыяй гэтых недахопаў ад праектантаў да выдзялення жылля, у тым ліку і па ходзе будаўніцтва праблемных жылых дамоў.

Усе гэтыя дамы павінны быць у гэтым годзе здадзены. У будаўніцтве куча недахопаў, і вы іх ведаеце,
— сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Калі мы гэты пласт здымем, тады я буду лічыць, што мы ў будаўніцтве разабраліся...».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула