БЕЛ Ł РУС

Беларусы ратуюць грэкаў усё лета

27.08.2007 / 13:32

Nashaniva.com

Штодня па 8-10 гадзін беларускія ратавальнікі змагаюцца з грэцкімі пажарамі.

У сувязі з абвастрэннем пажаранебяспечнай сітуацыі ў апошнія дні экіпаж Мі‑26 МНС Беларусі штодзённа знаходзіцца ў певетры па 8 ‑10 гадзін.

Выконваюцца задачы па тушэнні ўзгаранняў як на астравах, так і на матэрыковай частцы краіны. Нягледзячы на складаную абстаноўку, тэхніка працуе без збоеў. Беларускі экіпаж павінен быў працаваць ў Грэцыі 112 дзён. Але паколькі гэты рубеж ужо дасягнуты, не выключана, што ў сувязі са складанай абстаноўкай час знаходжання Мі‑26 у краіне будзе прадоўжаны, перадае tvr.by.

АТН via Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула