БЕЛ Ł РУС

Сёлета ў Мінску адноўлена дзейнасць летніх працоўных лагераў для падлеткаў

5.06.2013 / 12:51

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 5 чэрвеня паведаміў начальнік прадстаўніцтва Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санітарна-курортным лячэнні Валерый Нафрановіч.

Паводле яго слоў, такая форма летніх лагераў для школьнікаў адраджаецца пасля амаль 30-гадовага перапынку і звязана з устанаўленнем узроставага цэнзу для накіравання дзяцей у загарадныя аздараўленчыя лагеры — 6–14 гадоў.

«Для школьнікаў 15–18 гадоў сёлета будзе адкрыта 28 лагераў працы і адпачынку, у якія запланавана прыцягнуць 1,5 тыс. дзяцей», — сказаў Нафрановіч.

Спецыяліст адзначыў, што дзеці будуць працаваць у школах і на такіх прадпрыемствах, як «Мінскзеленбуд», агракамбінат «Ждановічы», у заапарку і на прамысловых прадпрыемствах горада. У іх абавязкі будзе ўваходзіць прыбіранне тэрыторый і памяшканняў, пасадка і догляд раслінаў, добраўпарадкаванне, рамонт школьных памяшканняў і мэблі. Дзеці будуць атрымліваць заработную плату «ў залежнасці ад магчымасцяў прадпрыемстваў і арганізацый». Змена разлічана на 18 дзён.

«Жаданне ў школьнікаў і іх бацькоў трапіць у гэтыя лагеры ёсць, і водгукі на гэтую ініцыятыву станоўчыя.
У наступным годзе мы плануем адкрыць такія лагеры і за горадам на базе сельскагаспадарчых прадпрыемстваў», — сказаў Нафрановіч.

Ён паведаміў, што сёлета для мінскіх школьнікаў будзе працаваць 37 загарадных, 366 гарадскіх і прыкладна 200 палатачных і профільных аздараўленчых лагераў. У загарадных лагерах запланавана аздаравіць больш як 31 тыс. школьнікаў, у гарадскіх — 28 тыс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула