БЕЛ Ł РУС

Беларусь прадасць Расіі пакет акцый абароннага прадпрыемства

6.06.2013 / 10:26

Беларускае адкрытае акцыянернае таварыства «СКБ Камертон» прадасць расійскаму інвестару 25% сваіх акцый.

Гэта робіцца для забяспечання запуску сістэмы экстранага рэагавання пры аварыях «ЭРА-РБ», пішуць расійскія СМІ.

Праект стварэння сістэмы «ЭРА-РБ» у Беларусі можа быць фінансава падтрыманы расійскім бокам. Таму для інвестыцыйнага кантролю ўнёскаў Расіі плануецца ажыццявіць продаж блакавальнага пакета акцый «СКБ Камертон» (25% плюс адна акцыя).

У той жа час, як паведамляе сайт Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Беларусі, «СКБ Камертон» — прадпрыемства абароннага сектара эканомікі Беларусі. Яно займаецца прыкладнымі даследаваннямі ў галіне навігацыі, распрацоўкай сістэм і сродкаў навігацыі вайсковага і грамадзянскага прызначэння, а таксама вырабляе навігацыйнае абсталяванне спецыяльнага прызначэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула