БЕЛ Ł РУС

З 16 чэрвеня інтэрнэт-крамы Беларусі абавязаныя будуць выкарыстоўваць касавы апарат

6.06.2013 / 11:51

З 16 чэрвеня ўступае ў сілу пастанова Савета міністраў Беларусі, якая пашырае выпадкі абавязковага выкарыстання касавага абсталявання. Пад абавязаценні падпалі і інтэрнэт-крамы.

У адрозненне ад ранейшага парадку, пастановай № 139/16 пашыраюцца выпадкі абавязковага выкарыстання касавага абсталявання, у тым ліку пры ажыццяўленні гандлю па ўзорах з дастаўкай тавараў на дом ці іншае месца.

Як адзначае Мінгандлю, прыём наяўных грашовых сродкаў пры ажыццяўленні гандлю па ўзорах з дастаўкай тавараў на дом ці іншае месца да 16 чэрвеня 2013 г. можа ажыццяўляцца без выкарыстання касавага абсталявання, пры гэтым кожны факт прыёму наяўных грашовых сродкаў павінен быць аформлены квітанцыяй № 34. З 16 чэрвеня 2013 прыём грошай можа ажыццяўляцца толькі з выкарыстаннем касавага абсталявання незалежна ад наяўнасці (адсутнасці) касавага абсталявання ў гандлёвых аб’ектах юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць такую дзейнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула