Хашчавацкі атрымаў «Сэрца ільва»
На львоўскім кінафэсьце адзначылі карціну «Плошча».
На львоўскім кінафэсьце дакумэнтальная стужка Юрыя Хашчавацкага «Плошча» пра сакавіцкія падзеі 2006 году была адзначаная галоўнаю ўзнагародаю «Сэрца ільва».
Сам Юры Хашчавацкі ў Львове ня быў і толькі зараз даведаўся пра падзею. «Я прыемна зьдзіўлены гэтай нечаканай узнагародай» – сказаў рэжысэр карэспандэнту «НН».