БЕЛ Ł РУС

Туман: Некалькі рэйсаў былі затрыманыя ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

10.06.2013 / 09:09

Nashaniva.com

Некалькі рэйсаў з сталіц Арменіі, Грузіі, Казахстана і Расіі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск былі затрыманыя, паведамляе сайт аэрапорта.

У тым ліку былі затрыманыя рэйсы B2-954/UN-6953 і B2-954/S7-4431, якія павінны былі прыбыць з маскоўскага Дамадзедава ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у 07.00. Акрамя гэтага, быў затрыманы рэйс B2-776 з Астаны, прыбыццё якога планавалася ў 05.40 (прыбыў у 08:16). Самалёт з Тбілісі прыбыў у 08:02 замест 06:00, Ерэвана ў 07:48 замест 06:00.

Былі затрыманыя вылеты ў Пецярбург (паводле раскладу ў 08:30, вылет у 09:00), Калінінград (08:30, вылет у 09:00), Парыж (08:25, вылет у 09:00).

Магчыма, прычынай затрымкі быў моцны туман.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула