БЕЛ Ł РУС

З 30 жніўня праезд даражэе на 20 працэнтаў

28.08.2007 / 10:4

ЗП

Поўны квіток будзе на менскі грамадзкі транспарт будзе каштаваць 600 рублёў.

Ад 30 жніўня ў Менску падаражэюць квіткі на ўсе віды грамадзкага транспарту, пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі ў філіяле «Агенцтва па распаўсюдзе білетнай прадукцыі» КУП «Мінсктранс». Цяпер поўны квіток будзе каштаваць 600 рублёў, а льготны 300, замест сёньняшніх 500 і 250 рублёў. У «Мінсктрансе» сказалі, што кошты на квіткі не павялічваліся больш за год і цяпер прыйшоў час, каб гэта зрабіць.

Старыя квіткі будуць дзейнічаць цягам дзесяці дзён. Праязныя квіткі на наступны месяц і першую дэкаду верасьня пакуль можна набыць па старых коштах. Яшчэ не вядома, колькі будуць каштаваць новыя праязныя на месяц.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула