БЕЛ Ł РУС

Старшынёй Мінгарсуда прызначаны Павел Каршуновіч, які меў дачыненне да справы Чыгіра

10.06.2013 / 17:18

Nashaniva.com

Яго імя занесена на Дошку гонару Мінюста.

Павел Каршуновіч прызначаны суддзёй і старшынёй Мінгарсуда, паведамляе БелТА.

Раней ён працаваў старшынём суда Партызанскага раёна Мінска.

Павел Каршуновіч сярод іншых занесены на Дошку гонару Мінюста «за значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі, дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай дзейнасці па выніках працы 2010 года».

У свой час меў дачыненне да справы экс-прэм’ера Міхаіла Чыгіра. У красавіку 1999 года намеснік старшыні суда Цэнтральнага раёна Мінска Павел Каршуновіч разглядаў скаргу аб змене меры стрымання і пакінуў Чыгіра пад вартай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула