Беларускі штурхальнік ядра Андрэй Міхневіч дыскваліфікаваны пажыццёва
Беларускі штурхальнік ядра Андрэй Міхневіч дыскваліфікаваны пажыццёва за ўжыванне забароненых прэпаратаў. Так вырашыла Дысцыплінарная камісія НАДА. Гэты вердыкт для "Прессбола" пракаментаваў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Аляксандр Трашчыла:
-- Рашэнне прынятае 20 мая па факце паўторнага парушэння Міхневічам антыдопінгавых правілаў. Упершыню гэта адбылося ў 2001 годзе, тады ён быў пакараны двухгадовай дыскваліфікацыяй. Як вядома, паводле новых правілаў
допінг-пробы прызёраў, узятыя на топ-турнірах, захоўваюцца на працягу 8 гадоў і могуць быць пераправераныя з прымяненнем новых методык вызначэння. Менавіта такая працэдура стала для Андрэя фатальнай.У яго спробе, ўзятай на чэмпіянаце свету 2005 года ў Хельсінкі, выяўлены забаронены прэпарат.
Паколькі парушэнне паўторнае, у адпаведнасці з антыдопінгавага правіламі прынята рашэнне аб пажыццёвым адлучэнні ад вялікага спорту. Аднак яна яшчэ павінна быць зацверджана Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі.