Кітайскі самалёт сутыкнуўся з НЛА? — фотафакт
Рэйс пасажырскага самалёта кітайскай авіякампаніі Air China ледзь не скончыўся трагедыяй праз загадкавае здарэнне ў паветры.
Праз 40 хвілін пасля ўзлёту пілоты і пасажыры адчулі ўдар, нібы нешта сутыкнулася з лайнерам, а пазней, ужо на зямлі, убачылі наступствы нябеснай аварыі: абцякальнік паветранага судна быў змяты, нібы хтосьці ўдарыў самалёт вялікім кулаком сапраўды ў нос.
Інцыдэнт адбыўся 4 чэрвеня падчас пералёту Boeing 757–200 авіякампаніі Air China з Чэнду ў Гуанчжоу. Пасадка прайшла штатна, ніхто не пацярпеў.
Карыстальнікі сыходзяцца ў меркаванні, што справа магла быць у НЛА — нявызначаны лятальны аб’ект. Такім мог быць, напрыклад, беспілотнік. Версія даволі рэалістычная, калі ўлічыць, што такія прэцэдэнты ўжо былі. Праўда, такое сутыкненне самалёта напэўна б скончылася трагедыяй.Інцыдэнт выклікаў вялікі розгалас у інтэрнэце.
Некаторыя карыстальнікі дзеляцца ўласным досведам — аказваецца, такое здаралася і раней.Так, па словах аднаго з удзельнікаў дыскусіі, пілота, яго самалёту сапраўды так жа падбіла нос падчас рэйса ў Таронта.
Пазней высветлілася, што так корпус адрэагаваў на нечаканы перапад ціску ўнутры ашалёўкі — «мяккі» нос літаральна ўцягнула ўнутр. Таксама, як вынікае з аповедаў «бывалых», такі эфект можа мець траплянне кавалка лёду, які сарваўся з корпуса самалёта, што пралятаў побач.