БЕЛ Ł РУС

П'яных кіроўцаў плануюць саджаць да 10 гадоў

11.06.2013 / 15:24

У Беларусі плануюць увесці канфіскацыю аўтамабіляў за паўторнае цягам года кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.

Пра гэта заявілі ў палаце прадстаўнікоў нацыянальнага сходу. Там рыхтуюць законапраект аб узмацненні адказнасці за кіраванне аўтамабілем у п’яным стане.

Пад прапанаваную норму законапраекту падпадаюць фізічныя і юрыдычныя асобы. У адпаведнасці з законапраектам прапануецца павялічыць штрафы за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення — да 100 базавых велічынь. Цяпер максімальны штраф за такое правапарушэнне — 3,5 млн рублёў.

Праект таксама прадугледжвае павелічэнне тэрмінаў пазбаўлення волі за ўчыненае ў стане ап’янення ДТЗ, у якім загінулі 2 і больш чалавек, — ад 4 да 10 гадоў.

Канфіскацыя не будзе датычыць выпадкаў, калі машыну ўзялі без дазволу альбо ўгналі. Законапраект могуць прыняць ужо на восеньскай сесіі палаты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула