БЕЛ Ł РУС

Па колькасці разводаў Беларусь займае 2-е месца ў свеце

11.06.2013 / 15:29

Па стане на 2011 год Беларусь па гэтым паказчыку саступае толькі Расіі. Прычым найбольшы працэнт разводаў фіксуецца ва Усходняй Беларусі: на Магілёўшчыне і Гомельшчыне.

Каэфіцыент разводаў у краіне складае 4,1 на тысячу жыхароў, паведаміла журналістам аўтар «Аналізу тэндэнцый шлюбнасці і разводаў насельніцтва Рэспублікі Беларусь з 1946 па 2010 гады», доктар геаграфічных навук БДУ, прафесар Кацярына Анціпава 11 чэрвеня на прэзентацыі даследавання ў Мінску.

У рэйтынгу краін па ўзроўню разводаў, складзеным ААН па выніках 2011 года, Беларусь саступае толькі Расіі, дзе рэгіструецца 4,7 развода на тысячу насельніцтва. На трэцім месцы размясцілася Латвія з каэфіцыентам 4.

У канцы рэйтынгу апынуліся Македонія і Чарнагорыя з каэфіцыентам 0,8, Ямайка (0,7), замыкае рэйтынг Мальта (0,1).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула