БЕЛ Ł РУС

22-гадовая парашутыстка выжыла пасля няўдалага скачка з 160-метровага будынка — відэа

11.06.2013 / 17:24

Nashaniva.com

У Іспаніі на чэмпіянаце свету па бэйсджампінгу аўстралійская парашутыстка Марыя Стэйнмейр ледзь не загінула пасля скачка з даху шматпавярховага гатэля.

Пры выкананні скачка са 160-метровага будынка парашут раскрыўся не да канца. 22-гадовая парашутыстка паляцела на зямлю з хуткасцю каля 100 км/г, некалькі разоў ударылася аб сцены будынка.

Праляцеўшы яшчэ некалькі дзясяткаў метраў, Стэйнмейр удалося зачапіцца за падваконне на 10-м паверсе і ўлезці ў акно, якое жыхары гатэля пакінулі адкрытым.

Вынік няўдалага скачка: зламаны нос і некалькі сінякоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула