Дагэтуль цыркулярамі было забаронена «Нашу Ніву» выпісваць і чытаць
«НН» сто гадоў з вамі
Дагэтуль цыркулярамі было забаронена «Нашу Ніву» выпісваць і чытаць усім вучыцелям Віленскага Вучэбнага Округа, усім бацюшкам, усім паштовым чынам, усім ваенным чынам, усім паліцэйскім чынам, усім валасным чынам, а цяпер забаранілі «раз і назаўсёды» чытаць «Нашу Ніву» яшчэ і вучням Варанецкай сельскагаспадарчай школы. Страшны звер гэта «Наша Ніва»!
«НН». № 23. 1913.
Дома і назусім. Народны пісьменнік Беларусі не абвяшчаў пра сваё вяртанне. Але вестка, што Быкаў у Мінску, разляцелася шырока і ўмомант, як толькі дзядзьку Васіля пачалі сустракаць на вуліцах сталіцы, на алеях Бараўлянаў, дзе яго кансультуе адзін з найлепшых прафесараў. Быкаў — дома і, здаецца, назусім. Значыць, усё яшчэ вернецца на свае колы.
«НН». № 22. 2003.