БЕЛ Ł РУС

У Літве па-беларуску іспыт здавалі дзевяць чалавек

12.06.2013 / 11:14

У аўторак у Літве выпускнікі школ нацменшасцяў здавалі экзамен па роднай мове – рускай, польскай і беларускай.

Іспыт па рускай мове здавалі 590 выпускнікоў рускіх школ, па польскай – 1081, па беларускай – 9.

Экзамен па роднай мове складаецца з трох частак — вуснай (гэта частка экзамена здавалася выпускнікамі 1 красавіка — 17 мая), а таксама тэсту на разуменне тэксту і сачынення.

Працягласць другой і трэцяй частак экзамена – 4 гадзіны. Вынікі будуць аб’яўленыя на працягу 10 дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула