БЕЛ Ł РУС

У інтэрнэце з'явіўся першы трэйлер другога «Хобіта»

12.06.2013 / 13:01

У інтэрнэце з'явіўся першы трэйлер да другой серыі «Хобіта» Пітэра Джэксана.

Карціна выйдзе ў пракат з падзагалоўкам «Пустка Смаўга» («The Desolation of Smaug») у снежні 2013 года. У трэйлеры да новага «хобіта» з'яўляюцца дракон Смаўг (яго агучвае Бенедыкт Камбербэтч) і эльфійская змагарка Таурыэль (Эванджэлін Лілі) — апошняя ў кнізе Толкіена не згадвалася. У фільме таксама занятыя Марцін Фрыман, Ен Макелен, Эндзі Сэркіс, Кейт Бланшэт і Х'юга Уівінг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула