БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Брэстчыны Сумар павучыў галоўнага трэнера ФК «Дынама-Брэст»

13.06.2013 / 09:43

«Трэба, каб легіянер не сядзеў на лаўцы, а гуляў. І гуляў значна лепш за гульца-беларуса».

Так старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар выказаўся на паседжанні праўлення футбольнага клуба «Дынама-Брэст» 12 чэрвеня. Таксама ён выказаў заўвагі па працы праўлення і нацэліў каманду на месца ў чэмпіянаце краіны не ніжэй за шостае [клуб зараз займае 10-е — НН].

Па выніках паседжання галоўнаму трэнеру Уладзіміру Курневу аб’явілі вымову. Але ён захаваў сваю пасаду ў клубе.

Нагадаем, што раней Курневу заявілі пра датэрміновае скасаванне кантракта, але ён запатрабаваў няўстойку. Заўзятары клуба кажуць, што Курнева пакінулі з-за немалой велічыні няўстойкі.

У каманды працягваюцца праблемы з выплатай заробкаў гульцам. Нагадаем, што на знак пратэсту 24 маяфутбалісты на 10 хвілін затрымалі пачатак чарговага матча. У інтэрнэт трапілі звесткі, што кіраўніцтва вобласці абавязала прадпрыемствы, сярод іх прыватныя, аддаць «на спорт» буйныя сумы грошай. У ліку атрымальнікаў гэтай фінансавай дапамогі называецца і футбольны клуб «Дынама-Брэст».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула