Трымаюць у жалезнай клетцы: у Віцебску працягваецца суд над Андрэем Гайдуковым — дзень другі
абноўлена
Паводле звестак з cуда, у судовай зале яго трымаюць у жалезнай клетцы, -- паведамляе Радыё Свабода.
Праваабаронца Павал Левінаў і актывістка БХД Таццяна Севярынец 13 чэрвеня мелі размову з старшынёй Віцебскага абласнога суда Мікалаем Хамічонкам. Актывісты кажуць, што бачылі, як у судовае пасяджэнне па справе Гайдукова выклікалі сведак у міліцэйскай форме.
Мікалай Хамічонак прызнаў, што 12 чэрвеня была зробленая памылка, калі ў інфармацыі аб працэсе над Андрэем Гайдуковым не было пазначана, што працэс будзе закрыты і чаму прынятае такое рашэнне. «Суддзя Урбановіч, якая вядзе працэс, закрыла яго на той падставе, што ў справе фігуруюць нейкія дзяржаўныя сакрэты», — паведаміў П.Левінаў.
Працэс над Андрэем Гайдуковым аднавіўся каля 10-й раніцы, ён па-ранейшаму закрыты. І нават тым, хто прыйшоў у суд на іншыя пасяджэнні, забаронена перасоўвацца па будынку самастойна.
***
У Віцебску працягваецца суд над23-гадовым Андрэем Гайдуковым, якога вінавацяць у здрадзе дзяржавы.
Працэс пачаўся ў сераду, 12 чэрвеня, у будынку абласнога суда Віцебска.
Напачатку ў залу суда не прапускалі ні сваякоў, ні журналістаў. Больш за тое, журналістам невядомыя ў цывільным актыўна заміналі весці здымкі нават каля суда.
Але як расказала карэспандэнту «НН» грамадская дзяячка Таццяна Севярынец у другой палове дня высветлілася, што ў залу суда заходзіць можна.
«Я каля
Напярэдадні Таццяна Севярынец атрымала ад Андрэя Гайдукова ліст (ранейшыя не прапускаліся цэнзурай), у якім хлопец апісаў, у чым яго вінавацяць: «Я абвінавачваюся ў тым, што мог пагражаць нацыянальнай бяспецы, што характарызуецца як замах на канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь; навязванне Рэспубліцы Беларусь палітычнага курсу, які не адпавядае яе нацыянальным інтарэсам. Характар магчымай шкоды можа выражацца ў дэстабілізацыі
* * *
паводле версіі следства — «у момант закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Пасля затрымання яго перавялі ў следчы ізалятар КДБ у Мінск. Потым маладога чалавека неаднаразова перавозілі з Мінска ў Віцебск і назад.23-гадовы Андрэй Гайдукоў, які працаваў аператарам на Наваполацкім НПЗ «Нафтан», быў затрыманы 8 лістапада 2012 года;
Па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці) Гайдукову пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Андрэй Гайдукоў з’яўляецца лідарам незарэгістраванага грамадскага аб`яднання «Саюз маладых інтэлектуалаў» і актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).