БЕЛ Ł РУС

Сусветны рэкорд аўстралійскай плыўчыхі сарвалі мядузы

13.06.2013 / 12:04

Аўстралійская плыўчыха Хлоя МакКардэл спыніла 160-кіламетровы заплыў паміж Кубай і ЗША. Спартсменка была вымушаная спыніцца з-за ўкусаў мядузаў і моцнай плыні.

МакКардэл мела намер пераадолець Фларыдскі праліў за 60 гадзін, усталяваўшы такім чынам сусветны рэкорд па працягласці заплыву ў адкрытай вадзе. 28-гадовая плыўчыха адмовілася ад спецыяльнага касцюма, які абараняе арганізм ад пераахаладжэння. Таксама на ёй не было спецыяльнай клеткі для абароны ад акул.

Падтрымліваць сілы МакКардэл збіралася з дапамогай энергетычнага напою, які неабходна было выпіваць кожную гадзіну.

Увечары 12 чэрвеня спартсменка стартавала на пляжы ў Гаване, спадзеючыся дабрацца да Маямі.
Аднак праз 11 гадзін яна была вымушана забрацца на лодку, якая яе суправаджала, з-за болю, выкліканага ўкусамі мядузаў. Прадстаўнік МакКардэл заявіў, што на аднаўленне ёй неабходна як мінімум 24 гадзіны.

Да гэтага пераадолець Фларыдскі праліў ўдалося толькі адной жанчыне. У 1997 годзе Сьюзэн Мароні з Аўстраліі пераадолела дыстанцыю, але тады яна мела клетку ад акул.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула