БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Нам трэба выбудоўваць нармальныя адносіны з гэтым монстрам, Еўрасаюзам

13.06.2013 / 12:24

Паводле БелТА

Скрыншот з нарады 11 чэрвеня.

Аляксандр Лукашэнка кажа пра нязменнасць курсу на развіццё стратэгічнага партнёрства з Расіяй, заяўляючы адначасова аб неабходнасці выбудоўвання адносін з ЕC.

«Нам трэба выбудоўваць нармальныя адносіны з Еўрасаюзам, але ні ў якім разе не ў шкоду нашаму асноўнаму саюзніку — Расійскай Федэрацыі. Ад гэтага нікуды не дзенешся. Хачу я гэтага ці не, але хто б тут ні быў, ён будзе выбудоўваць гэтыя адносіны з ЕС», — адзначыў А.Лукашэнка, сустракаючыся ў чацвер у Мінску з старшынёй Дзярждумы РФ Сяргеем Нарышкіным.

Лукашэнка адзначыў, што чуе заявы асобных палітыкаў, у тым ліку і ў Расеі, пра тое, што «Беларусь кідаецца туды-сюды». «Беларусь ніколі не шарахалася. Проста трэба разумець, што мы сёння знаходзімся паміж двума монстрамі — Расіяй і Еўрасаюзам. І ў гэтых умовах нам трэба выбудоўваць адносіны з гэтымі двума гіганцкімі аб’яднаннямі», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула