БЕЛ Ł РУС

«Шчасьлівыя выпадкі»

28.08.2007 / 23:43

ТВ, 29 жніўня, серада

Як адрозьніць вар’ята ад госьця з прышлага? Рамантычная мэлядрама з фантастычным героем.

БТ, 21.40

Шчасьлівыя выпадкі (Happy Accidents)
ЗША, 2000, каляровы, 110 хв.
Рэжысэр: Брэд Андэрсан
Ролі выконваюць: Марыса Тамэй, Вінсэнт д’Анофрыё, Надзя Даджані, Голанд Тэйлар, Това Фелдшах
Жанр: Рамантычная мэлядрама з элемэнтамі фантастыкі
Адзнака: 5,5 (з 10)

Рубі (Марыса Тамэй) не шанцуе з мужчынамі. Колькасьць няўдалых раманаў заганяе яе ў дэпрэсію, але тут зьяўляецца ён… Дзіўны малады чалавек, які баіцца сабак і хавае таямнічую татуіроўку. Рубі ўпэўненая, што знайшла сваё шчасьце, але ейны сябра сьцьвярджае, што прыбыў з 25 стагодзьдзя, каб выратаваць дзяўчыне жыцьцё. Рамантычны знаёмы – вар’ят, ці выратавальнік?

Мэлядрама з фантастычнымі элемэнтамі й нечаканым разьмеркаваньнем роляў. Вінсэнт д’Анофрыё (вар’яцкі пэрсанаж “Клеткі” і “Людзей у чорным”) у фільме цельпукаваны, нязграбны, рамантычны. Рэжысэр Брэд Андэрсан – аўтар трызьненнага Машыністу.

“Шчасьлівыя выпадкі” – саладжавы дзявочы фільм для аматарак.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула