БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне трасянку прапануюць зрабіць дзяржаўнай мовай

13.06.2013 / 13:24

Вырашыць моўную праблему ва Украіне можна шляхам увядзення сумесі ўкраінскай і рускай моў у якасці дзяржаўнай, заявіў дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Алег Цароў.

«Было б правільна для таго, каб адысці ад моўнай праблемы ва Украіне, выбраць мову, на якой гаворыць большасць насельніцтва і зрабіць яе дзяржаўнай. Ва Украіне - гэта суржык. І два дыялекты (рускі і ўкраінскі) ад суржыка зацвердзіць таксама на дзяржаўным узроўні», — прапанаваў дэпутат.

Цароў адзначыў, што не лічыць, быццам наданне рускай мове дзяржаўнага статусу можа раскалоць украінскае грамадства. Ён запэўніў, што за гэта рашэнне гатовыя прагаласаваць нават некаторыя прадстаўнікі апазіцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула