БЕЛ Ł РУС

Пасол Беларусі ў Венесуэле наведаў шэраг сумесных прадпрыемстваў

14.06.2013 / 16:40

Пасол Беларусі ў Венесуэле Алег Пафераў 11—12 чэрвеня наведаў шэраг беларуска-венесуэльскіх сумесных прадпрыемстваў і аб'ектаў будаўніцтва, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Пафераў пабываў, у прыватнасці, на месцы будаўніцтва беларускім бокам трох тысяч кватэр у раёне ваеннай базы "Фортэ Ціуна" (штат Міранда) і на пляцоўцы пад узвядзенне трох тысяч кватэр у раёне прамысловай зоны Санта-Інес (штат Барынас).

Дыпламат наведаў сумесныя беларуска-венесуэльскія прадпрыемствы "МАЗ ВЕН" і "ВенеМінск Трактарэс", што размяшчаюцца ў прамысловай зоне Санта-Інес, а таксама будоўлю завода па вытворчасці дарожна-будаўнічай тэхнікі.

Падчас сустрэч з венесуэльскімі партнёрамі абмеркаваны наяўныя пытанні рэалізацыі гэтых праектаў, зазначае прэс-служба МЗС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула