БЕЛ Ł РУС

Сёння ў парку Горкага — Татаў дзень

16.06.2013 / 09:48

Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага 16 чэрвеня запрашае адзначыць Татаў дзень.

Святочная праграма падрыхтавана з нагоды Міжнароднага дня бацькі. Для гасцей падрыхтаваны конкурсы, віктарыны, спартыўныя эстафеты, выступы творчых калектываў. У прыватнасці, татаў запросяць выканаць калыханку, паспаборнічаць у стральбе з вадзяных пісталетаў па кардонных стаканчыках, разам з дзецьмі памаляваць крэйдай на асфальце.

Будзе працаваць выстава-продаж харчовых і прамысловых тавараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула