БЕЛ Ł РУС

Guardian: Амерыканцы перахоплівалі звышсакрэтныя камунікацыі прэзідэнта Расіі

17.06.2013 / 08:58

СГ

Амерыканскія шпіёны ў Вялікабрытаніі перахапілі звышсакрэтныя камунікацыі Дзмітрыя Мядзведзева, які займаў на той момант пасаду прэзідэнта Расеі, падчас наведвання ім саміта G20 у Лондане, піша The Guardian.

Выданне паведамляе, што даведалася пра гэта з дакумента, прадастаўленага Эдвардам Сноўдэном, які з’яўляўся супрацоўнікам кампаніі, якая выконвала падрады па кантрактах з амерыканскімі спецслужбамі. Адпаведны даклад быў падрыхтаваны Агенцтвам нацыянальнай бяспекі ЗША (NSA), змест яго быў таксама вядомы англасаксонскім саюзнікам ЗША — Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канадзе і Новай Зеландыі.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у цяперашні час знаходзіцца ў Лондане, адкуль у панядзелак ён павінен адправіцца ў Паўночную Ірландыю для ўдзелу ў саміце G8.

Дакумент, на які спасылаецца The Guardian, адносіцца да жніўня 2009 года. Для ўдзелу ў саміце G8 Мядзведзеў прыбыў у Лондане 1 красавіка, і ў той жа дзень амерыканская NSA перахапіла камунікацыі членаў яго дэлегацыі.

На мінулым тыдні стала вядома, што Расея гатовая разгледзець запыт Сноўдэна аб палітычным прытулку, калі ён звернецца з адпаведнай просьбай да Масквы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула