БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Чэхіі сыходзіць у адстаўку пасля арышту паплечніцы і ператрусаў

17.06.2013 / 9:32

Яна Надзьёва

Праз чатыры дні пасля пачатку небывалай па маштабах аперацыі чэшскай паліцыі і арыштаў высокапастаўленых палітыкаў і чыноўнікаў, у тым ліку кіраўніцы апарата ўрада, прэм’ер-міністр Пётр Нечас абвясціў пра адстаўку.

Кіраўнік «Грамадзянскай дэмакратычнай партыі» Пётр Нечас сказаў на прэс-канферэнцыі ў нядзелю, што ў панядзелак падасць у адстаўку і з пасады прэм’ера, і з пасады кіраўніка партыі. Разам з прэм’ерам аўтаматычна сыдзе і ўвесь урад, і кіруючая кааліцыя, у якую ўваходзяць яшчэ дзве партыі, паспрабуе сфармаваць новы кабінет.

У пятніцу пракуратура выставіла бліжэйшай паплечніцы Пятра Нечаса — кіраўніку апарата ўрада Яне Надзьёвай — абвінавачванні ў карупцыі і злоўжыванні ўладай.

Абвінавачванні былі прад’яўленыя пасля рэйдаў паліцыі ў некалькі дзяржустаноў і офісаў прыватных кампаній, падчас якіх было канфіскавана каля 8 млн даляраў, дзясяткі кілаграмаў золата і дакументы.

Следства сцвярджае, што Надзьёва незаконна падкупіла двух былых членаў парламента, прапанаваўшы ім у абмен на месцы ў парламенце пасады ў дзяржаўных фірмах.

Акрамя таго, Надзьова абвінавачваецца ў тым, што загадала ваеннай разведцы сачыць за трыма людзьмі.

Адным з гэтых людзей была жонка Пятра Нечаса, Радка Нечасава. Перад самым арыштам Надзьёвай Нечас абвясціў пра развод з жонкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула