БЕЛ Ł РУС

Брытанец выжыў пасля падзення з 15-га паверха

17.06.2013 / 12:09

Том Стылвелу пашанцавала

Нецвярозы брытанец, які сарваўся з балкона жылога дома ў Новай Зеландыі пасля вечарынкі і праляцеў трынаццаць паверхаў, выжыў, атрымаўшы параўнальна невялікія траўмы.

20-гадовы жыхар Брайтана па імені Том Стылвел, вяртаючыся пасля вечара, які прабавіў у кампаніі сяброў, у сваю кватэру на 14-м паверсе будынка ў Оклендзе, пабачыў, што не можа трапіць унутр.

Ён разбудзіў суседку, якая жыве паверхам вышэй, і папрасіў дазволу спусціцца з яе балкона. Яна пусціла брытанца ўнутр, па яе словах, толькі толькі для таго, каб прадэманстраваць, наколькі небяспечная яго задума.

Аднак той адразу ж пералез праз парэнчы і літаральна праз лічаныя секунды, не ўтрымаўшыся, сарваўся ўніз.

Праляцеўшы 13 паверхаў, ён зваліўся на дах двухпавярховага будынка, зламаўшы некалькі костак, аднак заставаўся ў свядомасці і, па словах сяброў, быў здольны жартаваць над непрыемнасцю.

Як адзначаюць медыкі, выжыць пасля падзення з такой вышыні — выключна незвычайная з’ява.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула