БЕЛ Ł РУС

КХЛ. «Дынама» стартуе матчам з Рыгай, першы матч у Мінску — супраць ЦСКА

17.06.2013 / 15:27

Nashaniva.com

Сёння Кантынентальная хакейная ліга апублікавала каляндар на сезон 2013/2014.

Першы хатні матч — супраць ЦСКА, на ўгодкі Бітвы пад Оршай

Мінскае «Дынама» выступіць у Дывізіёне Баброва (у які таксама ўвайшлі «Леў», «Данбас», рыжскае «Дынама», СКА, «Слован» і дэбютант Лігі харвацкі «Медвешчак»), паведамляе сайт беларускага клуба

Чэмпіянат пройдзе па сістэме ў два колы.

«Дынама» адкрые афіцыйны сезон паядынкам ў Рызе 5 верасня. А ўжо наступны матч пройдзе ў Мінску: 8 верасня «зубры» прымаюць ЦСКА.
Далей хатняя серыя працягнецца гульнямі супраць «Слована» (10 верасня) і «Лева» (12 верасня). Апошняя хатняя гульня рэгулярнага чэмпіянату — 2 сакавіка супраць латвійскага клуба.

Завершыць рэгулярны чэмпіянат паядынак ў Маскве супраць ЦСКА 4 сакавіка.

Поўны каляндар тут

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула