БЕЛ Ł РУС

Адчынілася першая ў сьвеце экалягічная турма

29.08.2007 / 19:7

Nashaniva.com

Нарвэская турма «Bastoy», разьмешчаная на высьпе на поўдзень ад Осла, зьяўляецца першай у сьвеце цалкам экалягічнай вязьніцай.

Нарвэская турма «Bastoy», разьмешчаная на высьпе на поўдзень ад Осла, зьяўляецца першай у сьвеце цалкам экалягічнай вязьніцай.

У «Bastoy» няма ані кратаў, ані калючага дроту. Затое ёсьць сонечныя батарэі, ацяпленьне дровамі, а таксама поўная перапрацоўка адкідаў. Больш за тое, тут вырабляецца цалкам экалягічная ежа. Вязьні жывуць у звычайных дамах, якія не зачыняюцца. Яны адказваюць за 200 курэй, 40 авечак, 20 кароваў i 8 коняў. Таксама яны мусяць узяць на сябе клопат пра апрацоўку зямлі, зьбіраць ягады і лавіць рыбу.

Мэта экалягічнай турмы — прывіць вязьням да іх вяртаньня ў грамадзтва такія вартасьці, як павага да людзей і прыроды. — Наша задача — даць падставу для пазытыўных зьменаў — кажа дырэктар вязьніцы.

У «Bastoy» толькі 69 ахоўнікаў, i гэта адна з найбольш «папулярных» турмаў Нарвэгіі. Шмат хто з асуджаных просіць пра тое, каб адбываць свой тэрмін менавіта там.

Вольга Данішэвіч, паводле wiadomosci.onet.pl

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула